| 13312 | The Cyber Hymnal#13313 | 13314 |
| Text: | Малое места Бэтлеем |
| Author: | Phillips Brooks |
| Translator: | Unknown |
| Tune: | [Малое места Бэтлеем існуе з даўных пор] |
| Composer: | Lewis H. Redner |
1 Малое места Бэтлеем існуе з даўных пор.
Над ім штоноч спакон вякоў міргае безліч зор.
Аднойчы там зазьзяла нябеснае сьвятло:
Збаўленьне ўсім пакорлівым там на зямлю сышло.
2 Збавіцель нарадзіўся там прынесьці нам спакой.
Бэтлеем спаў, калі Бог даў Дар міласьці Сваёй.
О, зоркі, абвяшчайце з нябеснай вышыні:
Любоў Айца, прыход Хрыста, мір Божы на зямлі.
3 У цішыні прыйшоў Ісус на сьвет у першы раз;
Так Бог дае дары Свае людзём ва ўсякі час.
Нязнаны й нечаканы сярод зямных пагроз,
Гаротнікам і прастакам зьяўляецца Хрыстос.
4 О Бэтлеемскае Дзіця, зьяві нам Твой абраз!
Зло прагані, дабро вярні, зноў нарадзіся ў нас.
Хай ангелы сьпяваюць пра ласку Бога сіл…
Да нас прыйдзі, у нас жыві Ісус—Эмануіл.
| Text Information | |
|---|---|
| First Line: | Малое места Бэтлеем існуе з даўных пор |
| Title: | Малое места Бэтлеем |
| English Title: | O little town of Bethlehem |
| Translator: | Unknown |
| Author: | Phillips Brooks (1867) |
| Language: | Belarusian |
| Copyright: | Public Domain |
| Tune Information | |
|---|---|
| Name: | [Малое места Бэтлеем існуе з даўных пор] |
| Composer: | Lewis H. Redner |
| Key: | F Major or modal |
| Copyright: | Public Domain |