Author: Unknown Appears in 1 hymnal Lyrics: 1 Прыходзь, прыходзь, Эмануіл!
Ратуй народ, што ўсё згубіў,
Што на выгнаньні сьлёзы льле,
Пакуль Сын Божы не прыйдзе.
Прыпеў:
Не плач! Сьпявай!
Эмануіл народ спасе ад цёмных сіл.
2 Прыходзь, як сходзіў на Сынай,
Нам аб Сабе пазнаньне дай;
Наўчай дабру і памажы
Трымацца нам Тваёй мяжы. [Прыпеў]
3 Прыходзь, адвечны Цар Цароў
Увольніць нас ад кайданоў,
Падняць зь пякельнай глыбіні,
Застацца з намі ва ўсе дні. [Прыпеў]
Прыходзь, Нябеснае Сьвятло,
4 Каб нам ад сэрца адлягло;
Тваю прамудрасьць дай нам мець,
То нас не напужае сьмерць. [Прыпеў]
5 Прыходзь з Давідавым ключом,
Нам адчыні нябесны дом.
Нам выпрастуй жыцьцёвы шлях,
Каб не чапаўся грэх і страх. [Прыпеў] Used With Tune: [Прыходзь, прыходзь, Эмануіл!] Text Sources: Latin, probably 12th century
Прыходзь, прыходзь, Эмануіл!